Беларуская мова
Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі і так павінна дэкларавацца ва ўсіх афіцыйных дакументах, як гэта зроблена ў статуце Каардынцыйнай Рады. Такім чынам мы гарантуем шлях да мэты. Але на практыцы варта зрабіць так, каб мова была пададзена ў пазітыўным ключы. Праз адукацыю і ўсведамленне ўласнай спадчыны. Дэлегаты Каардынцыйнай Рады мусяць быць прыкладам жаданьня і намеру размаўляць па-беларуску.
Belarusian language
The Belarusian language must become the only state language in Belarus and this must be declared in all official documents, as it is done in the charter of the Coordination Council. This is how we guarantee the path to the goal. But in practice, it should be done so that the language is presented in a positive way. Through education and awareness of one's own heritage. Delegates of the Coordination Council should be examples of desire and intention to speak Belarusian.
Беларускія спадчына і каштоўнасці
Шмат гадоў усё, што лічылася беларускім, пазначалася як нявартае, маргінальнае, другаснае. Тыя, хто не прымаў такога наратыву, лічыліся нацыяналістамі (у дрэнным значэнні гэтага слова), падвяргаліся ганьбе або былі вымушаны пакінуць краіну.
Аднаўленне гісторыі, змяненьне наратыву, выяўленне выбітных дзеячаў, якія звязаны з Беларусьсю, нават прыняцьцё што размаўляць на "трасянке" гэта крок у правільным напрамку, дапамогуць унесці пачуццё гонару ў душы беларусаў(к). У гэтым голас дыяспар можа адыграць вялізарную ролю бо шмат інфармацыі па Беларусі захавалася мінавіта ў замежжы.
Belarusian heritage and values
For many years, everything that was considered Belarusian was marked as unworthy, marginal, secondary. Those who did not accept such a narrative were considered nationalists (in the bad sense of the word), disgraced, or forced to leave the country.
Restoring history, changing the narrative, identifying prominent figures associated with Belarus, even accepting that speaking in "Trasyanka" is a step in the right direction, will help instill a sense of pride in the souls of Belarusians. In this, the voice of the diaspora can play a huge role, because a lot of information about Belarus has been preserved abroad.
Адносіны з Расійскай Федэрацыі, ці з’яўляецца яе палітыка асноўнай небяспекай для Беларусі.
Палітыка дзяржаў, якія знаходзіліся і знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Расійскай Федэрацыі з часоў утварэньня і да гэтага моманту гісторыі, ніколі не дэманстравала разуменьня таго, што народ Беларусі варты мець сваю суверэнную краіну.
Асабліва цяпер, калі РФ працягвае захопнічаскую вайну супраць суверэннай Украіны, расійскае кіраўніцтва дэманструе намер каланізаваць яе. Зараз iснаваньне Беларусі знаходзіцца ў найбольшай небясьпецы з моманту абвяшчэньня незалежнасьці.
Беларусь павінна стаць сапраўды незалежнай не толькі палітычна і ідэалагічна, але і эканамічна і толькі тады пачынаць будаваць адносіны з суседнімі краінамі на раўнапраўных пазіцыях і ў сваіх інтарэсах.
Relations with the Russian Federation, whether its policy is the main danger for Belarus
The policy of the states that were and are on the territory of the modern Russian Federation from the time of its formation until this moment in history has never demonstrated the understanding that the people of Belarus deserve to have their own sovereign country.
Especially now, when the Russian Federation continues its war of aggression against the sovereign Ukraine, the Russian leadership shows its intention to colonize it. So now the existence of Belarus is in the greatest danger since the declaration of independence.
Belarus must become truly independent not only politically and ideologically, but also economically, and only then start building relations with neighboring countries on equal terms and in its own interests.